Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Рабочая паездка Міністра інфармацыі ў г.Астравец

21.01.2021
Прагляды: 420

Сёння, 21 студзеня 2021 года, Міністр інфармацыі Ігар Луцкі ў ходзе рабочай паездкі ў г.Астравец Гродзенскай вобласці наведаў рэдакцыю раённай грамадска-палітычнай газеты «Астравецкая праўда».

Міністр азнаёміўся з дзейнасцю рэдакцыі газеты: арганізацыяй творчага працэсу і эканамічным становішчам установы, паразмаўляў з работнікамі і абмеркаваў пытанні, што хвалююць калектыў. 

1.jpg

Як працуе беларуская журналістыка, асабліва рэгіянальная, чым адрозніваецца газета сённяшняя ад той, якую чытачы трымалі ў руках яшчэ некалькі гадоў таму, якім выданне павінна быць і ў якім накірунку будзе рухацца ў новых рэаліях – пра гэта і не толькі выказаў меркаванне Ігар Уладзіміравіч.

– З супрацоўнікамі рэгіянальных газет я сустракаюся амаль кожны тыдзень, мне важна зразумець, як і чым вы жывяце, – адзначыў Міністр.

2.jpg

Журналісты заўсёды застаюцца журналістамі. Таму яны скарысталіся магчымасцю і папрасілі Ігара Луцкага адказаць на некалькі пытанняў. Адказы на гэтыя пытанні будуць апублікаваны ў бліжэйшы час у газеце «Астравецкая праўда».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты «Астравецкая праўда».