— Гэтым летам мы ўжо пераносілі нашу студыю наўпрост на цэнтральную плошчу мікрараёна Новая Баравая і па рэакцыі прахожых зразумелі, што людзям цікава зазірнуць за кулісы радыё і пазнаёміцца з тымі, каго яны штодня чуюць у эфіры, — дзеліцца галоўны дырэктар радыё «Мір» Аляксей Адашкін. — Цяпер вырашылі зладзіць больш эмацыянальнае мерапрыемства. Так, 25 снежня з нашай выязной студыі кожную гадзіну будзе гучаць жывая музыка ў выкананні папулярных беларускіх артыстаў. Усе наведвальнікі гандлёвага цэнтра пабываюць на бясплатным канцэрце — гэта наш навагодні падарунак.
Што да спецыяльных гасцей, то ў студыю зазірнуць гурты NАVІBАND, NІZKІZ, Раrаdе оf Рlаnеts, Без Білета, Лера Яскевіч, Аlеn HІT і Дзядзька Ваня. Слухачы і гледачы радыёмарафона пачуюць навагоднія гісторыі ад зорных удзельнікаў і пачуюць іх выступленні. Таксама мінчане і госці сталіцы змогуць у прамым эфіры перадаваць прывітанні і віншаванні.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».