Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Развіццё рэгіянальных СМІ абмеркавалі ў Салігорску

07.09.2018
Прагляды: 1748
7 верасня ў Салігорску адбыўся семінар-нарада «Аб развіцці рэгіянальных СМІ Мінскай вобласці».

Арганізатары мерапрыемства Міністэрства інфармацыі, Мінаблвыканкам. У семінары прынялі ўдзел Першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Мінаблвыканкама, рэдактары дзяржаўных рэгіянальных СМІ, а таксама прадстаўнікоў факультэта журналістыкі БДУ.

Сучасныя тэндэнцыі развіцця сродкаў масавай інфармацыі, асноўныя стратэгіі стварэння кантэнту, дызайн друкаваных выданняў і сучасныя тэхналогіі суправаджэння рэгіянальных анлайн-медыя – вось ключавыя моманты, на якіх завастрылі ўвагу тых, хто сабраўся.

Акрамя карыснай практычнай інфармацыі для ўдзельнікаў нарады была праведзена экскурсія па горадзе, які нядаўна святкаваў 60-гадовы юбілей, з наведваннем  храма нараджэння Хрыстова.