Названы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі
02.09.2018
Прагляды: 2739
У Іванава сёння адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" за творы, напісаныя ў 2017 годзе.
Лаўрэатамі прэміі сталі:
У намінацыіі "
Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі" - Камейша Казiмiр Вiкенцьевiч за зборнік вершаў
"Высокі бераг".
У намінацыіі
" Лепшы твор прозы" - Шырко Васiль Аляксандравiч за кнігу
"Я нязваны госць"
У намінацыіі
"Лепшы твор драматургіі" - Марчук Георгiй Васiльевiч за зборнік п'ес
"Святло вышыні. П’есы"
У намінацыіі
"Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" - Штэйнер Іван Фёдаравіч за кнігу
"Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя".
У намінацыіі
"Лепшы твор публіцыстыкі" - Дудзюк Зiнаiда Iосiфаўна за кнігу
"Пара высокага сонца".
У намінацыіі
"Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" - Нiкольская Вольга Уладзiмiраўна за кнігу
"Похищение шедевра, или Новые приключения агентов "КолбаФирЖик".
У намінацыіі
"Лепшы дэбют" - Алейчанка Юлiя Аляксандраўна за кнігу
"Пад чароўным шкельцам".
Усе пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і сімвалы Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Узнагароды лаўрэатам уручалі Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і сустаршыня журы прафесар Іван Саверчанка.
"Літаратура - ўсёабдымная і ўсёпранікальная. Без добрага рамана не атрымаецца цікавы фільм, без п'есы - пастаноўка спектакля, без выдатных вершаў немагчымыя выдатныя песні. Пісьменнікі адчуваюць адказнасць перад краінай і чытачамі і шчыра працуюць для іх", - падкрэсліў Іван Саверчанка.
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Зінаіда Дудзюк і Георгій Марчук.
Іван Саверчанка ўручае прэмію Івану Штэйнеру
Аляксандр Карлюкевіч уручае ўзнагароду Вользе Нiкольскай
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Юлія Алейчанка
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Казімір Камейша і Зінаіда Дудзюк