Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Рэдакцыя газеты “Ляхавіцкі веснік” аб’явіла творчы конкурс

30.07.2018
Прагляды: 417

Сярод прыхільнікаў “Ляхавіцкага весніка” нямала землякоў сталага ўзросту. Рэдакцыя ўлічыла гэту акалічнасць і сумесна з раённым саветам ветэранаў аб’явіла творчы конкурс на лепшы літаратурны твор, прысвечаны Году малой радзімы, удзел у якім запрасіла ўзяць аўтараў менавіта пенсіённага ўзросту. Конкурс праводзіцца з мая па верасень гэтага года. Прапануецца творчае натхненне ўвасобіць у творы паэтычнага ці эпісталярнага жанру (пісьмо сябру, дзецям, унукам і інш.), апавяданне, эсэ, навелу, казку.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню пажылых людзей. Лаўрэатаў конкурсу чакаюць прызы, у тым ліку і ад рэдакцыі. Лепшыя творы будуць размешчаны на старонках раёнкі.

Гэта чарговы творчы конкурс, які “Ляхавіцкі веснік” праводзіць у свой юбілейны год – 24 кастрычніка раённай газеце спаўняецца 75.