Сёння а 11-й гадзіне ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, на тэму: «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню».
Саюз пісьменнікаў Беларусі прадставіць праекты, якія будуць ажыццяўляцца на Дні беларускага пісьменства ў г.Капылі Мінскай вобласці 4 - 5 верасня 2021 года. 4 верасня ў Палацы культуры г.Капыль адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам паэтаў Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага, Брэсцкага абласных аддзяленняў СПБ. Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у святочных мерапрыемствах 5 верасня. На пляцоўцы “Слова пісьменніка” пройдуць імпрэзы, літаратурна-гістарычныя віктарыны, адбудуцца прэзентацыі, аўтограф-сесіі.
Удзел прымуць:
Запрашаем да ўдзелу!
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах РУП «ДОМ ПРЭСЫ».