Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

100-гадоў Слуцкай раённай газеце “Слуцкі край”

26.03.2019
Прагляды: 1665

25 сакавіка Слуцкая раённая газета “Слуцкі край” адзначае 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання.

За час свайго існавання газета выходзіла пад рознымі назвамі. Яна была сведкам і летапісцам важнейшых гістарычных падзей, якія адбываліся на Случчыне, адказвала на надзённыя пытанні сваіх чытачоў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны пад назвай “Народны мсцівец” газета заклікала да ўсенароднай барацьбы супраць захопнікаў, друкавала весткі з фронту, патрыятычныя вершы беларускіх паэтаў. Выдадзеную гэтай партызанскай газетай кніжку вершаў Анатоля Астрэйкі “Слуцкі пояс” народныя мсціўцы ўспрымалі як сапраўдную зброю, беражліва перадавалі рэдкія экзэмпляры адзін аднаму.

За выдатныя творчыя дасягненні газета неаднаразова ўзнагароджвалася на абласных і нацыянальных конкурсах друкаваных СМІ.

З нагоды 100-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.