Спецыяльны выпуск часопіса «Беларусь» падрыхтуюць журналісты Гомельшчыны
26.05.2022
Прагляды: 7
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч наведаў Гомельскі аблвыканкам, каб абмеркаваць сумесныя праекты.
Размова, у якой удзельнічаў і намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, ішла пра супольныя праекты па медыйнаму асвятленню жыццядзейнасці розных галін вытворчасці, народнай гаспадаркі ў Гомелі, на Гомельшчыне. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць пра спецыяльны «гомельскі выпуск» у часопісе «Беларусь», які выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда». Кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко падтрымаў неабходнасць прадстаўлення патэнцыялу вобласці на старонках англамоўнага выдання, якое прэзентуе нашу краіну, яе здабыткі ў розных накірунках.
Таксама абмеркавалі падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства ў Добрушы ў верасні 2022 года. Мяркуецца, што Саюз пісьменнікаў Беларусі прыме актыўны ўдзел у мерапрыемствах традыцыйнага свята беларускага асветніцтва і беларускай нацыянальнай культуры і літаратуры.