Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

БЕЛТА запускае мультымедыйны праект "Старонкі беларускага спорту"

15.03.2019
Прагляды: 642
Беларускае тэлеграфнае агенцтва запускае спецыяльны мультымедыйны праект "Старонкі беларускага спорту", прымеркаваны да II Еўрапейскіх гульняў.

Спорт даўно стаў неад'емнай часткай грамадскага жыцця, за выступленнямі атлетаў на міжнародных турнірах пільна сочаць мільёны балельшчыкаў. Напярэдадні старту такой маштабнай падзеі, як II Еўрапейскія гульні, мы прапануем успомніць эпізоды спартыўнага летапісу Беларусі і паглядзець своеасаблівы мультымедыйны альбом з архіўных фатаграфій БЕЛТА разам з нашымі субяседнікамі - вядомымі прадстаўнікамі тых відаў спорту, спаборніцтвы па якіх будуць праходзіць на арэнах беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня.

Пагартайце старонкі фотаальбома... Праз некалькі дзесяцігоддзяў менавіта здымкі перадаюць нам усё напружанне і эмоцыі ў моманты перамог і паражэнняў тых, хто праз неймаверныя намаганні пераадольвае ў спартыўнай барацьбе грані чалавечых магчымасцей.

Мультымедыйны праект "Старонкі беларускага спорту" рэалізуецца пры садзейнічанні Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.