Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Супрацоўнікам БелТА аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі

23.09.2018
Прагляды: 1650
Супрацоўнікам Беларускага тэлеграфнага агенцтва аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі Падзякі Прэзідэнта ўдастоена намеснік генеральнага дырэктара - галоўны рэдактар газеты "7 дней" Наталля Філіпоўская.

Падзяка таксама аб'яўлена інжынеру сектара адміністравання сетак і эксплуатацыі абсталявання цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Таццяне Караньковай за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку і суправаджэнне інтэрнэт-рэсурсаў дзяржаўных органаў.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна.