Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Супрацоўніцтва працягваецца!

02.10.2020
Прагляды: 406

У Выдавецкім доме «Звязда» адбылася рабочая сустрэча дырэктара – галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча  са старшынёй Беларускага Саюза журналістаў Андрэем Крывашэевым.

Падчас сустрэчы былі агучаны некаторыя прапановы супрацоўніцтва вядучага дзяржаўнага медыйнага прадпрыемства (сёння ў Выдавецкім доме «Звязда» выдаецца 14 сродкаў масавай інфармацыі – газеты і часопісы), працуе сеткавае выданне zviazda.by. Штогод «Звязда» выдае каля 50 кніг. Вялікі творчы калектыў вылучаецца генерацыяй многіх ініцыятыў, многіх творчых праектаў.

Дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч і кіраўнік БСЖ абмеркавалі ідэю выдання калектыўнага зборніка нарысаў, прысвечанага ветэранам айчыннай журналістыкі. «Нам ёсць чым ганарыцца, – заўважыў Андрэй Крывашэеў, – у БСЖ дзясяткі вядомых творчых асоб, кіраўнікоў СМІ ранейшага часу. Іх вопыт, традыцыі беларускай журналістыкі сёння запатрабаваны як ніколі. Спадзяюся, што і створаная калектыўна такая кніга пра майстроў пяра, майстроў тэлеэфіру, вядомых журналістаў радыё знойдзе свайго чытача».

Ішла ў час сустрэчы і размова пра творчыя конкурсы, якія Выдавецкі дом «Звязда», урадавая і парламенцкая газета «Звязда» маглі б ініцыяваць сумесна з Беларускім Саюзам журналістаў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.