Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Свет кнігі без ме­жаў. Што чакае гасцей ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

22.03.2023
Прагляды: 518
22 сакавіка стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш — падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы. Бо штораз на яе пляцоўках, шматлікіх мерапрыемствах можна не толькі даведацца пра апошнія тэндэнцыі кніжнай сферы, але і сустрэцца з любімымі аўтарамі, папоўніць уласную бібліятэку і проста пабыць у коле аднадумцаў, якія раздзяляюць з вамі цікавасць да кнігі.

Ганаровым госцем выстаўкі сёлета з'яўляецца Расійская Федэрацыя. Такі выбар, можна сказаць, невыпадковы, паколькі 2023 год праходзіць як Год рускай мовы ў краінах СНД. Варта адзначыць, што нашы суседзі плануюць радаваць наведвальнікаў вельмі разнастайнай праграмай. Нас чакаюць прэзентацыі, дыскусіі, віктарыны, майстар-класы, літаратурныя чытанні, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і шмат цікавых мерапрыемстваў, дзе зможам адкрыць для сябе кніжнае слова па-новаму.

Асноўныя мерапрыемствы выставы прымеркаваны да Года міру і стваральнай працы, што знайшло свой адбітак і ў яе дэвізе «Свет кнігі без межаў».

photo_2023-03-22_13-29-18.jpg

На Нацыянальным стэндзе можна таксама прасачыць і сучасныя кнігавыдавецкія тэндэнцыі, у тым ліку і што да Беларусі.

photo_2023-03-22_13-30-48.jpg

Адной з галоўных пляцовак Нацыянальнага стэнду стане імправізаваная студыя, дзе на працягу ўсіх выставачных дзён будуць праводзіцца прэзентацыі новых кніжных праектаў у фармаце інтэрв'ю, дыялогаў, дыскусій з журналістамі вядучых СМІ Рэспублікі Беларусь. А быць у курсе таго, што абмяркоўваецца, цяпер ёсць магчымасць і ў анлайн-фармаце. Трансляцыі мерапрыемстваў можна адсочваць штодня на інтэрнэт-рэсурсах Міністэрства інфармацыі, суарганізатараў і партнёраў з 12:00 да 18:00.

photo_2023-03-22_13-29-34.jpg

Так, у дзень адкрыцця выстаўкі студыя працуе пры падтрымцы холдынга «Беларусь сегодня» з прамымі ўключэннямі ў радыёэфір (радыёстанцыя «Альфа-радыё»), на відэа-, інтэрнэт-пляцоўках. Другі дзень: прэзентацыі ў інтэрактыўным фармаце будуць забяспечвацца сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй, тэлеканалам «Беларусь 3». А вось у трэці дзень у якасці інтэрв'юераў аўтараў кніг і выдаўцоў выступяць прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія з рэальнага вопыту ведаюць пра кнігу, яе стварэнне і прасоўванне больш за іншых. У чацвёрты дзень пляцоўка нацыянальнага стэнда будзе ў распараджэнні ўдзельнікаў маладзёжнага стартапу, беларускіх выдавецтваў і аўтараў.

photo_2023-03-22_13-23-13.jpg

Сярод тэматычных пляцовак нацыянальнага стэнда лёгка сарыентавацца, дзякуючы ўнікальным арт-аб'ектам: Зубру, Пегасу і механічнай энцыклапедыі беларускага кнігавыдання. Усе яны выкананы з выкарыстаннем дэталяў друкарскіх машын і створаны ў рамках праекта «Бацькаўшчына» Уладзіміра Ліхадзедава, які рэалізоўваецца пры падтрымцы Мінінформа. Як адзначаюць арганізатары, каля Зубра плануецца сканцэнтраваць літаратуру па тэме развіцця нашай краіны, яе гісторыі, а вось Пегас збярэ вакол сябе кнігі паэзіі, творчай тэматыкі. Усе падборкі гэтых кніг убачылі свет у беларускіх выдавецтвах і звернуць на сябе ўвагу сваёй унікальнасцю.

photo_2023-03-22_13-23-17.jpg

Таксама сумесна з Міністэрствам культуры дзяржаўныя тэлеканалы ў дні выстаўкі-кірмашу здзейсняць паказ экранізацый, створаных па матывах папулярных кніг.

photo_2023-03-22_13-27-38.jpg