Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

“Свіслацкая газета” адзначе юбілей

29.11.2018
Прагляды: 1731

29 лістапада спаўняецца 75 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара “Свіслацкай газеты”.

У 1943 годзе, калі наша рэспубліка змагалася з фашысцкімі акупантамі ў партызанскі атрад быў скінуты з самалёта каштоўны груз – паходная партатыўная друкарня з запасам шрыфта і паперы. А праз некаторы тэрмін, 29 лістапада, свет пабачыў першы нумар “Свислочской правды”.

Пасля вызвалення Свіслачы газету назвалі “За Родину”. Працяглы час    ў выдання была яшчэ адна назва – “Заветы Ильича”.

Газета сілай друкаванага слова ўплывала на важныя грамадскія працэсы, карысталася аўтарытэтам сярод чытачоў.

Выданне неаднаразова ўзнагароджвалася за ўдзел у абласных і нацыянальных конкурсах друкаваных СМІ.

Віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“Сёння “Свіслацкая газета”   імкнецца аб’ектыўна і ўсебакова асвятляць дзейнасць мясцовых органаў улады, накіраваную на павышэнне эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, захаванне яго духоўнай і культурнай спадчыны, як і ў былыя часы, застаецца вернай сваім чытачам”, - гаворыцца ў віншаванні.

Міністр пажадаў калектыву рэдакцыі творчага натхнення, шмат цікавых публікацый, добрага настрою, шчасця і дабрабыту.