Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Тэлеканал Euronews будзе асвятляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

21.11.2018
Прагляды: 1445
Тэлеканал Euronews будзе асветляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў. Адпаведнае пагадненне падпісалі сёння ў Мінску дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін і дырэктар па міжнародных продажах тэлеканала К'ел Штайн. Згодна з дагаворам з тэлекампаніяй, у эфіры будуць размешчаны 532 відэаролікі, прысвечаныя Беларусі і II Еўрапейскім гульням 2019 года. Акрамя таго, у эфір выйдуць знаёмыя еўрапейскаму гледачу праграмы аб падарожжах і турыстычнай галіне і серыя спартыўных рэпартажаў аб падрыхтоўцы Мінска да маштабнай кантынентальнай падзеі. "Асвятленне II Еўрапейскіх гульняў немагчыма без шырокага ўдзелу масмедыя. Сярод партнёраў дырэкцыі Euronews займае асаблівае месца. Тэлегледачы канала ў адпаведнасці з нашым пагадненнем змогуць убачыць матэрыялы аб падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў. Сумесны вопыт дапаможа ў будучым у асвятленні многіх значных мерапрыемстваў спартыўнага і грамадска-палітычнага значэння. Упэўнены, інфармацыйная падтрымка тэлеканала Euronews дапаможа нам прыцягнуць увагу яшчэ большай колькасці балельшчыкаў і турыстаў не толькі з Еўропы, але і з усяго свету", - адзначыў Георгій Катулін. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 200 камплектаў медалёў у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.