Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Трэці форум блогераў Беларусі "Блог.Бай.Трэці працоўны" адбыўся ў Мінску

03.08.2026
Прагляды: 15

Ён аб'яднаў 50 удзельнікаў з усёй краіны - ад пачынаючых аўтараў да блогераў з мільённай аўдыторыяй.
Галоўным акцэнтам першага дня Форуму стаў працоўны дэсант «Адзін дзень у студэнцкім атрадзе», падчас якога блогеры далучыліся да працы вытворчых атрадаў на Мінскім аўтамабільным заводзе і Мінскім трактарным заводзе, папрацавалі праваднікамі на Беларускай чыгунцы і важатымі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Галактыка", а таксама прынялі ўдзел у будаўніцтве Нацыянальнага гістарычнага музея.

31 ліпеня блогеры наведалі тэлеканал СТБ і прынялі удзел у здымках спецвыпуску ток-шоу “Па сутнасці. Суперпадкаст». Галоўнай падзеяй другога дня мерапрыемства стала сустрэча з Міністрам інфармацыі Дзмітрыем Жуком і Міністрам адукацыі Андрэем Іванцом.