Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Трыццаць гадоў таму ў свет выйшаў першы нумар часопіса «Адукацыя і выхаванне»

31.12.2021
Прагляды: 256

Калектыву рэдакцыі часопіса

«Адукацыя і выхаванне»

Шаноўныя калегі!

Прыміце шчырыя віншаванні з трыццацігоддзем выхаду першага нумара часопіса!

За тры дзесяцігоддзі існавання вы зацвердзілі сябе як аўтарытэтная крыніца ідэй і меркаванняў, без якіх немагчыма ўявіць нацыянальную сістэму адукацыі і выхавання. Уражвае тая колькасць прызнаных рупліўцаў настаўніцкай працы, што даўно сталі чаканымі гасцямі на старонках «АіВ».

Аўдыторыя вашага часопіса — педагагічныя кадры краіны, ад якіх, без перабольшання, залежыць будучыня кожнага з нас. Таму тым больш прыемна, што вы адпавядаеце патрабаванням сваёй аўдыторыі, з’яўляецеся сапраўдным лідарам думак і рухавіком інавацый у высакароднай сферы, якая нясе адказнасць за моладзь Беларусі, а    значыць — за яе будучыню.

Жадаю і далей трымаць той высокі ўзровень, які маеце сёння. Моцнага вам здароўя, энтузіязму і плёну ў рабоце.

                                                                                                                  Уладзімір Пярцоў