Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Цікавыя вандроўкі ў Батанічным садзе разам са “Зяздой”

13.09.2019
Прагляды: 511

Цэнтральны батанічны сад падрыхтаваў падарунак Мінску і яго жыхарам на Дзень горада. 14 і 15 верасня тут адбудзецца сапраўднае свята мастацтва і творчасці для ўсёй сям’і пад назвай “Чароўны сад”. Тэатральныя перформансы, музычныя канцэрты і флэшмобы, квесты з падарункамі для дзяцей і дарослых, майстар-класы па маляванні і танцах, гучныя чытанні і сустрэчы з пісьменнікамі...

Не застаўся ўбаку і Выдавецкі дом “Звязда”. У спецыяльнай літаратурнай зоне Батанічнага саду сваю творчасць прадставяць дзіцячыя аўтары – Павел Гушынец (аўтар зборнікаў іранічных апавяданняў “Дзяўчынка і кракадзіл” і “Тата, раскажы пра мяне гісторыю”) і Надзя Бука (аўтар кніг “Бася і Піглас”, “Бася і яе чароўны свет”).

На сустрэчах з пісьменнікамі вы даведаецеся, за каго трэба есці апошнюю лыжачку кашы, як дзяўчынкам знайсці агульную мову з хлопчыкамі-задзірамі, і чаму гораду пагражае небяспека, калі злавацца ці зайздросціць.

А яшчэ вы зможаце набыць кнігі з аўтографамі аўтараў на стэндзе Выдавецкага дома “Звязда”.

Вось расклад выступленняў пісьменнікаў у літаратурнай зоне:

субота, 14 верасня

11.30 – Надзя Бука

12.15 – Павел Гушынец

нядзеля, 15 верасня

13.00 – Павел Гушынец

14.00 – Надзя Бука

Завітайце ў “Чароўны сад” разам з дзецьмі!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.