Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Творчая сустрэча з дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесем Бадаком

18.12.2019
Прагляды: 447

17 снежня 2019 года ў межах Тыдня культуры на факультэце журналістыкі БДУ кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі правяла творчую сустрэчу з дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пісьменнікам, паэтам Алесем Бадаком. 

Дэвіз імпрэзы – “Хочаце стаць вядомым? Хочаце выдаць сваю першую кнігу? Навучым, як”. 

Алесь Мікалаевіч распавёў студэнтам пра літаратурны кокурс “Першацвет”, заахвоціў да ўдзелу ў конкурсе газеты “Звязда”. Аўдыторыя актыўна задавала пытанні, якія тычыліся кніжнага рынку ў Беларусі, пэўнай “моды” ў літаратуры, пісьменніцкіх арганізацый, працэсу выдання твораў. 

Не засталася па-за ўвагай і ўласная творчасць Алеся Бадака. Пісьменнік падрабязна адказаў на пытанні па гісторыі напісання аповесці “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца”, распавёў пра далейшыя творчыя планы, назваў сваіх улюбёных аўтараў (адна з любімых кніг – “Шлях-360” Алеся Разанава). Алесь Мікалаевіч прызнаўся, што не любіць перачытваць свае творы. У адказ на пытанне, каго з сучасных літаратурных крытыкаў лічыць найбольш аўтарытэтнымі, Алесь Бадак назваў Ірыну Шаўлякову і Ладу Алейнік.

Імпрэза прайшла надзвычай плённа і цікава. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах факультэта журналістыкі БДУ.