Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Творчы дэсант выдавецкага дома «Звязда» атрымаў цёплы прыём у Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна

02.02.2022
Прагляды: 245
Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая сустрэлася с чытачамі — творчы дэсант выдавецкага дома «Звязда» атрымаў цёплы прыём у Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.

Дзеці і іх настаўнікі набывалі кнігі, якія прывезлі з сабой госці з Мінска. Супрацоўніца выдавецкага дома «Звязда» Людміла Драздова адзначыла, што з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой яны выязджаюць на прэзентацыі не ўпершыню, і заўсёды гэтыя сустрэчы праходзяць з нязменным поспехам.

img_3157_0.jpg

Адразу было відно, што гэта дзеткі, якія чытаюць кніжкі. Малыя хуценька займалі месцы ў зале бібліятэкі, і месцаў гэтых не хапала, аж давялося прыносіць крэслы з іншых памяшканняў. Юныя ўдзельнікі імпрэзы праяўлялі актыўнасць, задавалі пытанні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў размове. Да іх прыйшла ў госці не толькі пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, яна ж кніжная фея, да іх уласнымі персонамі завіталі героі кніжак — лісачка Красуня і жыхар іншай планеты Вухунцік.

Пісьменніца знайшла вельмі ўдалую форму правядзення прэзентацый. Яна праводзіць іх у форме расповеда-гульні. Нездарма ж Кацярына працуе настаўніцай пачатковых класаў. Трымаць увагу малых удзельнікаў імпрэзы ўмее.

img_3156.jpg

У сучасных дзіцячых кніжках ёсць не толькі тэкст ды ілюстрацыі, цяпер праз QR-коды тут можна счытаць розную інфармацыю, нават згуляць у пэўную гульню, звязаную са зместам кнігі. Усё гэта дэманстравала кніжная фея, паказваючы кожную з новых кніг. А побач была разгорнутая выстава кніг пісьменніцы, якія можна ўзяць у бібліятэцы. Карацей кажучы, прэзентацыя прайшла жыва і весела, у канцы з’вілася чарга за аўтографам пісьменніцы. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».