Творы пераможцаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу ў ліпеньскім нумары часопіса «Маладосць»
01.08.2022
Прагляды: 7
У ліпеньскім нумары часопіса «Маладосць» апублікаваны творы
пераможцаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і вучняў «БрамаМар», які ўжо 11 гадоў ладзіць факультэт журналістыкі БДУ. З кожным годам конкурс набіраў моц, павялічвалася як колькасць твораў, так і намінацый. Акрамя «Прозы», «Паэзіі», «Мастацкага перакладу» з’явіліся «Крытыка» і «Драматургія». Як вынік — новыя імёны, маладыя аўтары. Знаёмцеся!
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах
сайта выдавецтва «Мастацкая літаратура».