Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

У Беларусi на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" выступяць прадстаўнікі 20 краін

04.08.2018
Прагляды: 1911

У Беларусi на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" выступяць прадстаўнікі 20 краіні.

Кіеў заявіў аб адмове ад удзелу ў дзіцячым песенным конкурсе па прычыне фінансавых цяжкасцей. Аднак пасля афіцыйнага абнародавання 25 ліпеня спіса з 19 краін, якія пажадалі адправіць сваіх канкурсантаў у Мінск, у Еўрапейскі вяшчальны саюз паступіла заяўка з Украіны. 

"Падрыхтоўка да конкурсу ідзе поўным ходам, праўда, давядзецца ўнесці карэктывы ў некаторыя элементы. Мы не сумняваліся, што збяром максімальныя 18 краін, ад гэтага і зыходзіла агульная канцэпцыя, але нас стала больш. Дабавілася крыху клопатаў, урэшце, прыемных",- падкрэсліў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, генеральны прадзюсар дзіцячага "Еўрабачання-2018" Іван Эйсмант.

Раней удзел у песенным конкурсе пацвердзілі Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Казахстан, Мальта, Македонія, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Уэльс, Францыя. Дарэчы, Казахстан і Уэльс удзельнічаюць у конкурсе ўпершыню.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.