Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

У Год малой радзімы тэлекампанія “Шклоў” распачала новы праект

31.07.2018
Прагляды: 1775

“Малая радзіма малымі вачыма” -- так называецца новы праект журналістаў  раённага тэлебачання. У ім хлопчыкі і дзяўчынкі Шклоўшчыны расказваюць аб месцы, дзе нарадзіліся, багатай гісторыі і прыгажосці роднага куточка, аб працавітых і знакамітых земляках. Дзеці шчыра дзеляцца ўражаннямі і эмоцыямі, напоўненымі пяшчотай і прызнаннем у любові да бацькоўскіх мясцін.

Як адзначыла аўтар праекта Наталля Бычкова, галоўная мэта новай рубрыкі – прывіць дзецям любоў да роднага, навучыць цаніць, берагчы і ніколі не забываць тое месца, дзе яны з’явіліся на свет, выраслі і ўпершыню адчулі шчасце жыцця.