У кастрычніку Выдавецкі дом «Звязда» запрашае на сустрэчу з пісьменнікамі
11.10.2022
Прагляды: 42
У кастрычніку адбудзецца цэлы шэраг сустрэч з пісьменнікамі, чые кнігі пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда». Першая адбудзецца сёння.
А 13-й гадзіне
11 кастрычніка ў дзіцячым аддзеле
Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева адбудзецца сустрэча
з Паўлам Гушынцом. Ён пазнаёміць юных чытачоў са сваімі кнігамі «Сонино детство», «Папа, расскажи про меня историю», «Сказки для Веснушки». Яшчэ адна сустрэча ў гэтай самай бібліятэцы адбудзецца з самім аўтарам а 15-й гадзіне.
12 кастрычніка а 14-й гадзіне ў
Ждановіцкай сярэдняй школе пісьменніца
Алена Брава пазнаёміць чытачоў са сваёй аповесцю «Дараванне». Падзеі гэтага твора самым цесным чынам звязаны і з Вялікай Айчыннай вайной, і з сучаснасцю.
13 кастрычніка перад навучэнцамі
Мар’інагорскага агратэхнічнага каледжа выступіць вядомы беларускі паэт
Леанід Дранько-Майсюк. Ён пазнаёміць са сваёй вершаванай кнігай «Скарб». У гэты ж дзень ён выступіць і ў
Пухавіцкай сярэдняй школе.
А на Гродзеншчыне са школьнікамі ў
Мастах (
СШ N 5) і
Свіслачы сустрэнецца
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Яна пазнаёміць юных чытачоў са сваімі новымі кнігамі — «Казкі сівой даўніны», «Сакрэты аднаго каралеўства», «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха», «Вухуцік і яго таямніца».
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».