Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

У рамках праекта «Гісторыя, расказаная народам» рыхтуюцца да выдання некалькі тамоў, прысвечаных героям Беларусі

27.12.2021
Прагляды: 256

Інстытут эканамічных стратэгій Расійскай акадэміі навук запрашае беларусаў расказаць аб сваіх блізкіх — ветэранах Вялікай Айчыннай вайны на старонках кнігі «Гісторыя, расказаная народам».

Усе жадаючыя могуць даслаць аповеды пра баявыя і працоўныя подзвігі сваякоў на электронны адрас history@profiok.com. З падрабязнасцямі і тэхнічнымі патрабаваннямі можна пазнаёміцца на сайтах profiok.com і www.istorianaroda.ru. Тэкст можна дапоўніць фатаграфіямі, адсканаванымі дакументамі, урыўкамі з лістоў і мемуараў. Колькасць гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная.

Дзякуючы падтрымцы партнёраў бясплатныя экзэмпляры кнігі будуць адпраўлены ў кожную сям’ю, якая перадала матэрыялы, і зоймуць дастойнае месца сярод важных сямейных рэліквій.

Са снежня 2016 года на старонках шматтомнага выдання апублікаваны больш за 6000 гісторый пра тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу на фронце і ў тыле. У кнігах публікуюцца матэрыялы з сямейных архіваў: фатаграфіі, дакументы, успаміны ветэранаў. Лісты ў рэдакцыю прыходзяць з усіх куткоў Расіі і з-за мяжы, у тым ліку з краін постсавецкай прасторы. Арганізатары праекта прынцыпова не робяць адрозненні паміж радавымі і афіцэрамі, франтавікамі і працаўнікамі тылу, якія дажылі да мірных дзён ці загінулі на полі бою. Гэта проста кніга аб людзях: аб тых, хто ваяваў, працаваў да знямогі, ненавідзеў захопнікаў і свята верыў, што вызваліць ад іх сваю Радзіму.

З кожным годам падзеі трагічных ваенных гадоў аддаляюцца ад нас. Пакаленне герояў сыходзіць, а мы шкадуем, што нядосыць уважліва слухалі і не занадта скурпулёзна распытвалі. Зрэшты, расказваць пра вайну людзі, якія яе перажылі, ніколі не любілі, занадта балюча было пра гэта ўспамінаць. Але без гэтых аповедаў, без маленечкіх эпізодаў, без дробных дэталяў, без мільёнаў прыкладаў штодзённага і штогадовага гераізму, без лістоў з фронту, без пацямнелых фотакартак, якія беражліва захоўваюцца ў сямейных архівах, гісторыя той страшнай вайны будзе няпоўнай.

Спецыялістам-гісторыкам вядома аб Вялікай Айчыннай вайне вельмі многае: з дакладнасцю да хвілін адноўлены ход маштабных баявых аперацый, падрабязна разабраны механізм прыняцця стратэгічных рашэнняў, вывучаны перадумовы тых ці іншых падзей, ацэнены іх наступствы. Праект «Гісторыя, расказаная народам» паказвае вайну зусім у іншым ракурсе, складаючы з лёсаў савецкіх воінаў і працаўнікоў тылу суцэльны вобраз вялікага народа, які вызваліў свет ад нацызму.

Кнігі праекту бясплатна перадаюцца тым, хто даслаў у рэдакцыю матэрыялы аб сваіх блізкіх. Акрамя таго, выданні адпраўляюцца ў школы, ВНУ і музеі, папаўняюць фонды расійскіх і замежных бібліятэк, уручаюцца ветэранам. Летам 2020 года вокладкі кніг пабывалі на борце Міжнароднай касмічнай станцыі, а касманаўты Раскосмасу Анатоль Іванішын і Іван Вагнер запісалі відэазварот, у якім расказалі аб праекце і заклікалі ўсіх далучацца да яго. Кнігі праекта таксама пабывалі на Паўночным полюсе і ў Антарктыдзе.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».