Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

У Саюз пісьменнікаў прынята новая кагорта літаратараў

01.09.2022
Прагляды: 17
Прайшло пасяджэнне прэзідыўма Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля разгляду ў творчых секцыях, на прыёмнай камісіі СПБ для прыняцця рашэння аб прыёме ў творчую арганізацыю былі рэкамендаваны і ў выніку прыняты ў Саюз публіцыстка Людміла Гладкая, якая працуе ў Выдавецкім доме «Беларусь сегодня», ветэран ваеннай журналістыкі, аўтар некалькіх публіцыстычных кніг, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Павел Ерашэнка, празаік, журналістка Наталля Канстанцінава, якая працуе ў часопісе «Образование Минщины», літаратуразнаўца галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч, празаік аўтар кніг у жанры фантастыкі Дзмітрый Шэлег. 

Варта заўважыць, што па ўзросту трое з тых, каго толькі што прынялі, — да сарака гадоў. Істотны момант, калі гаварыць пра амаладжэнне пісьменніцкіх шэрагаў. 

У апошні час у СП Беларусі пачаў працаваць савет па рабоце творчай моладзі Саюза. Яго ўзначальвае празаік і журналістка Ганна Чыж-Літаш. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».