Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

У выдавецтве “Беларусь” выйшла ў свет паэма Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”

07.09.2018
Прагляды: 1107

Па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у выдавецтве “Беларусь” выйшаў адзін з самых значных твораў Адама Міцкевіча – “Пан Тадэвуш”.

Поўная назва кнігі – «Пан Тадэвуш альбо апошні наезд у Літве: Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 г. у дванаццаці кнігах вершам”.

У паэме маляўніча і яскрава намалявана цэлая галерэя арыгінальных вобразаў – прадстаўнікоў мясцовай шляхты, сялян, святароў, ваенных, пададзена шырокая карціна народнага жыцця, побыту, створаны яркія пейзажныя малюнкі, ў якіх сёння ўгадваюцца краявіды Навагрудчыны, Налібоцкай пушчы.

Як і ў шэрагу іншых твораў А.Міцкевіча, у “Пане Тадэвушу” апісаны асобныя беларускія народныя звычаі, вераванні, абрады, міфалагічныя ўяўленні, легенды і паданні.

“Пан Тадэвуш” – гэта мастацкая энцыклапедыя жыцця Беларусі канца XVII – пачатку XIX стагоддзя, напісаная геніяльнай рукой паэта-патрыёта.