У «Звязды» з’явілася яшчэ адно «Залатое пяро»
06.05.2022
Прагляды: 6
У Беларускім саюзе журналістаў адзначылі лаўрэатаў прэміі «Залатое пяро». Гэта стала своеасаблівым падарункам да Дня друку. Сярод лаўрэатаў і аглядальнік «Звязды» Валерыя Сцяцко. Яна стала лаўрэатам прэміі ў намінацыі за найлепшую работу ў мастацка-публіцыстычных жанрах.
Як адзначыў
старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, за апошнія два гады беларуская журналістыка зрабіла вялікі крок наперад: ствараюцца медыяхолдынгі, журналісты прысутнічаюць ва ўсіх сферах. «
Але самае важнае, што ў нас з’явілася яскравая, эмацыянальная, якасная аўтарская журналістыка і публіцыстка. Цяпер гэта запыт часу, аўдыторыя просіць ад нас грамадзянскую пазіцыю, аўдыторыя просіць эмоцыі, яна просіць перадаць сутнасць і нервы часу.
Мне здаецца, што нашы калегі, якія сёння атрымалі прэмію Беларускага саюза журналістаў „Залатое пяро“, якраз і з’яўляюцца тым самым касцяком патрыятычнай, яркай, эмацыянальнай этычнай тонкай журналістыкі», — сказаў ён.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».