Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Уладзімір Пярцоў ўвайшоў у аргамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства – 2022

24.02.2022
Прагляды: 138

Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад cтвораны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXІX Дня беларускага пісьменства ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці (4 верасня 2022 года).

Старшынёй аргкамітэта прызначаны Намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні — Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гомельскага аблвыканкама, Добрушскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь