За шматгадовую добрасумленную працу ў сферы масавай інфармацыі супрацоўнікі Нацыянальнага прэс-цэнтра атрымалі ўзнагароды Мінінфарма.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сферы масавай інфармацыі, вялікі асабісты ўклад і эфектыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі» ўзнагароджаны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь» Сяргей Протас.
За высокі прафесіяналізм ў выкананні работ па адміністраванню і інфармацыйнаму напаўненню інтэрнэт-рэсурсаў прэс-цэнтра Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі узнагароджаны вядучы спецыяліст аддзела інтэрнэт-праектаў Наталля Маеўская.
Падзяку Міністра інфармацыі за вялікі асабісты ўклад ў забеспячэнне каардынацыі і адміністравання інтэрнэт-рэсурсаў Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена вядучаму спецыялісту аддзела інтэрнэт-праектаў Уладзіміру Таяноўскаму.