Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Горацкі веснік" (г. Горкі) са 100-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання

30.07.2018
Прагляды: 385

Паважаныя сябры! 

Сардэчна віншую калектыў рэдакцыі раённай газеты "Горацкі веснік" са 100-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання.

Заснаваная ў красавіку 1918 года, газета стала сапраўдным летапісцам жыцця насельніцтва раёна. Дзякуючы прафесійнай, творчай працы рэдакцыйнага калектыву, выданне заўсёды на высокім узроўні асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё рэгіёна, трывала займае сваё месца ў інфармацыйнай прасторы нашай краіны.

Упэўнены, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя, адданасць сваёй справе дадуць магчымасць калектыву рэдакцыі не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам, знаходзіць новыя перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця выдання.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага натхнення і плённай працы на карысць беларускага грамадства і дзяржавы. 

Аляксандр Карлюкевіч