Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

“Вецер у валасах” Юліі Алейчанка

30.07.2018
Прагляды: 481
Зборнік перакладаў Юліі Алейчанка “Вецер у валасах”, які выпушчаны ў свет Выдавецкім домам “Звязда” – своеасаблівае літаратурнае падарожжа па розных краінах свету. У ім па-беларуску гучаць вершы паэтаў Азербайджана, Казахстана, Кітая, Літвы, Расіі, Таджыкістана, Украіны.

Блізкія славянскія моўныя прасторы, цэнтральнаазіяцкі каларыт у вершах таджыка Нізома Касіма, Літва праз “акуляры” Майроніса, руская паэтычная сучаснасць праз вершы Андрэя Каровіна, якія вельмі ўражваюць фарматамі вершатворчасці, подых Паўночнага Каўказа з вершаў чачэнкі Лулы Куні, балкарца Саліха Гуртуева, далёкі і, пэўна, усё яшчэ намі не адкрыты Кітай. Столькі змяшалася, пераплялося ў адной невялікай кніжачцы.

Выданне выйшла ў свет пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Ілюстрацыі да выдання зроблены беларускім мастаком азербайджанскага паходжання Камілем Камалам.