Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Выдавецтва «Народная асвета» прыняло ўдзел у свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў

30.07.2018
Прагляды: 449

Кожны год напачатку ліпеня на радзіме Янкі Купалы адзначаецца свята паэзіі, песні і народных рамёстваў.

Вось і 7 ліпеня на базе філіяла Дзяржаўнага музея Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка вершы народнага паэта гучалі ў выкананні сучасных пісьменнікаў.

Свае кніжныя навінкі ў рамках мерапрыемства прадставіла і выдавецтва «Народная асвета». Адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам». Свае кнігі, якія ўбачылі свет у выдавецтве, прадставілі Міхась Пазнякоў, Уладзімір Мазго, Анатоль Зэкаў.

У выкананні Сяргея Краўца прагучала песня «Янка Купала. Роднае слова» на словы Міхася Пазнякова.

Экспазіцыя, арганізаваная выдавецтвам «Народная асвета», выклікала інтарэс не толькі ў нашых землякоў, але і гасцей з Польшчы, ЗША, Ізраіля.