Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Выдавецкі дом «Звязда» рыхтуе да друку «Гісторыю беларускіх кніжных знакаў»

21.12.2021
Прагляды: 268
У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку кніга вядомага ў Беларусі і за яе межамі экслібрысіста Алега Судлянкова «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў. XVІ — XX стст.»

21-6_kopiya_13.jpg

Дасведчаны кніжнік Алег Судлянкоў расказвае гісторыю айчыннага кніжнага знака, паказвае яго месца ў лёсе найцікавейшых кніжных збораў, пра некаторыя з якіх, на вялікі жаль, да сённяшняга часу захаваліся толькі ўспаміны.

— Часта, адгарнуўшы вокладку кнігі, якая нам спадабалася, — расказвае загадчык кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» Наталля Шчарбакова, — мы і не звяртаем увагі на адбіты на вокладцы герб ці не заўважаем прыклеены з унутранага боку вокладкі лісток з лацінскім надпісам «Ex lіbrіs...» альбо «З кніг...» І дарэмна. За такімі надпісамі, за малюнкамі, якія характарызуюць змест таго ці іншага кнігазбору, зацікаўленні яго ўладальніка, — вялікая, красамоўная гісторыя. Алег Судлянкоў прапанаваў нам выданне, якое асвятляе гісторыю кніжнага знака ў Беларусі і памежных краінах за некалькі мінулых стагоддзяў. Чытаючы кнігу слыннага бібліяфіла, здаецца, дыхаеш кніжным паветрам, падарожнічаеш па розных бібліятэках... Такой кнігі не толькі ў нашым выдавецтве, але і ў кнігавыданні апошніх дзесяцігоддзяў, на мой погляд, не было. Зараз сітуацыя выпраўляецца. Лічу, што бібліятэкі краіны будуць лічыць за гонар мець у сваіх зборах такое выданне.

Выпуск кнігі Алега Судлянкова «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў. XVІ — XX стст.» запланаваны на першы квартал 2022 года, да чарговай — XXІX па ліку — Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».