Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Выйшаў у свет чарговы зборнік твораў маладых аўтараў “Першацвет”

30.07.2018
Прагляды: 522
У зборнік, які пабачыў свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”,  увайшлі творы дзесяці празаікаў і дзесяці паэтаў, якія сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу з аднайменнай назвай сярод маладых літаратараў.

Заснавальнікам конкурсу з’яўляецца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, арганізатарамі – РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” і выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Мэтай такога супрацоўніцтва з’яўляецца аб’яднанне намаганняў на адкрыццё новых імёнаў у літаратуры, прадастаўленне маладым аўтарам магчымасці першай публікацыі, стварэнне ўмоў для іх зносін і творчага ўзаемадзеяння, прыцягненне ўвагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый.

Конкурс арыентаваны на маладых таленавітых аўтараў, здольных выразіць разнастайнасць нашага часу і закліканы стымуляваць іх прафесійны і літаратурна-стылістычны патэнцыял.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Першацвет” адбудзецца ў рамках XXV Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.