Вызначыліся фіналісты Рэспубліканскага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”
30.07.2018
Прагляды: 535
14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся паўфінал конкурса “Жывая класіка”.
Сёлета у творчых чытаннях, якія праходзілі пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну”, прынялі ўдзел амаль 15 000 чытальнікаў з розных куткоў краіны.
За аснову конкурсных выступленняў узяты творы Я.Коласа, Я.Купалы, У.Караткевіча, А.Куляшова, А.Бачылы, Р.Барадуліна і іншых класікаў беларускай літаратуры. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы.
Сярод 30 пераможцаў раённага, абласного і Мінскага гарадскога этапаў былі вызначаны 12 фіналістаў у чатырох узроставых катэгорыях:
1– 4 класы:
- Вайцяхоўская Кіра – вучаніца сярэдняй школы № 12 г. Віцебска;
-
Мешачаракоў Яраслаў – вучань сярэдняй школы № 39 г. Гродна
-
Баракаў Іван – вучань гімназіі № 1 г. Астраўца
5 – 6 класы:
- Будзько Віялета – вучаніца сярэдняй школы № 2 г.Докшыцы
-
Смялоў Герман – вучань Губіцкай базавай школы Буда-Кашалёўскага раёна
-
Дзільман Вікторыя – вучаніца сярэдняй школы № 2 Мар’іна Горка, Пухавіцкага раёна.
7– 8 класы:
- Піліпёнак Вікторыя – вучаніца Каханоўскай сярэняй школы імя. І.П.Кожара
-
Шульга Кірыл – вучань Верхнядзвінскай гімназіі
-
Ананіч Дар’я – вучаніца Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Кіраўска
9 – 10 класы:
- Гламада Алена – вучаніца сярэдняй школы № 3 г. Оршы
-
Лісіменка Сафія – вучаніца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабелецкага раёна г. Гомеля
-
Чылік Раман – вучань Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
Фінал конкурсу пройдзе на Дне беларускага пісьменства ў г. Іванава Брэсцкай вобласці.