Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачне сваю работу 22 сакавіка

11.01.2023
Прагляды: 85

Пра гэта, а таксама пра тое, якім будзе ўдзел пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў з іншых краін у традыцыйным свяце кнігі, ішла размова ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі з удзелам намесніка Міністра інфарацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і Часовага Паверанага Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулы Назарава. 

Мяркуецца, што Узбекістан прыме ўдзел у выстаўцы ў якасці Краіны — Цэнтральнага эскпанента. Адпаведна і стэнд кніжны будзе болей прадстаўнічым, і большым атрымаецца склад нацыянальнай дэлегацыі з Узбекістана. 

Мы былі б рады падтрымсаць Узбекістан, — заўважыў на сустрэчы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, — у правядзенні па праграме выстаўкі і Дзён узбекскай літаратуры ў Беларусі. Гатовы ўсямерна спрыяць рэалізацыі такой ініцыятывы. 

— У беларускага і ўзбекскага бакоў шмат агульнага, шмат судакранання, — адзначыў намеснік Міністра інфарацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. — Гэта і коласаўская тэмы. Я быў ва Узбекістане зусім нядаўна і бачыў, з якой пашанотай згадваюць там імя народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Ведаю, што ў Ташкенце у снежні пабывалі беларускія пісьменнікі — дэлегацыя СПБ складала пяць чалавека. Спадзяюся, што прывезены новыя ініцыятывы, кантакты. 

Удзел у сустрэчы прыняла і першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Яна, у прыватнасці, расказала пра выданне анталогій твораў сучаснай літаратуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пра гатоўнасць арганізатараў гэтага праекта прэзентаваць ужо выдадзеныя на кніжным форуме ў Мінску. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».