Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

За актыўную працу на «Славянскім базары» Ганаровай граматай Мінінфарма ўзнагароджаны восем прадстаўнікоў СМІ

28.08.2023
Прагляды: 411
28 жніўня на пасяджэнні Калегіі Мінінфармаадбылося ўзнагароджанне прадстаўнікоў СМІ за актыўную працу на «Славянскім базары ў Віцебску».  



За актыўную і плённую работу па асвятленні мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў сродках масавай інфармацыі Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

• тэлеаператар ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Алег Гаруноў,

• тэлеаператар студыі тэлебачання Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Дашук,

• галоўны рэдактар рэдакцыі мультымедыйных праектаў інфармацыйнага агенцтва ўнітарнага прадпрыемства «Агенцтва «Мінск-Навіны» Аксана Канашыц,

• карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Паліна Каралева,

• фотакарэспандэнт аддзела фотаінфармацыі ўпраўлення аб'яднанага сакратарыята «Выдавецкі дом «Беларусь сёння» Аляксандр Кушнер,

• рэдактар аддзела вытворчасці тэлевізійных праграм РУП радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Віцебск» Іван Паючэнка,

• уласны карэспандэнт галоўнай рэдакцыі інфармацыі УП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» Алеся Пушнякова,

• калектыў ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь» Белтэлерадыёкампаніі.