Рэдакцыя часопіса «Бярозка» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі прапануюць прыняць удзел у рэспубліканскім даследчым конкурсе «Жаночы вобраз у беларускіх народных казках»
Удзельнікамі могуць стаць вучні агульнаадукацыйных устаноў адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 12-14 і 15-17 гадоў.
Работы прымаюцца ў наступных намінацыях:
«Жанчына ў казцы: асноўныя вобразы». Аналіз жаночых персанажаў у беларускіх казках і іх уплыў на фарміраванне сучаснага светапогляду беларусаў.
«Жанчына ў казцы і сучасная культура». Генезіс вобразаў жанчын з беларускіх народных казак, іх адлюстраванне ў сучасных медыя або мастацтве.
«Творчасць народных майстроў: вышыўка, аплікацыя, фатаграфія». Выяўленне жаночых вобразаў (якія паходзяць з беларускіх народных казак) на вырабах і традыцыйных арт-аб’ектах.
Прыём работ ажыццяўляецца да 1-га кастрычніка 2026 года.
Падрабязнасці пра ўдзел у конкурсе можна даведацца па спасылцы