7 сакавіка 2019 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "mediana.by" у якасці сеткавага выдання, рэдакцыяй якога выступае вытворча-выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Дом прэсы".
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.