Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Здорыкава: Для інфармацыйнай бяспецы трэба нарошчваць прысутнасць нацыянальных СМІ

08.04.2022
Прагляды: 5
Такое меркаванне выказала член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Здорыкава. Тэма забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз стала адным з пытанняў, разгледжаных падчас пасяджэння Камісіі па інфармацыйнай палітыцы Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Магілёве.

— У сучасных рэаліях ужо смела можна казаць аб праблеме інфармацыйнай вайны, як асобнай, вельмі сур’ёзнай пагрозе, — адзначыла Людміла Здорыкава. — Нашае грамадства на сабе зведала наступствы «інфармацыйных бамбардзіровак». Для большасці з нас цалкам відавочна, што інфармацыйнае супрацьборства, якое стала звыклым элементам паўсядзённага жыцця, аказвае ўплыў на дзяржаўныя інфраструктуры, грамадскую думку і мае на мэце разбурэнне цэласнасці дзяржавы і падрыванне нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва. Але для эфектыўнага супрацьдзеяння інфармацыйным сапернікам аднаго ўсведамлення сур’ёзнасці існуючай праблемы недастаткова. Каб выдужаць у гэтым супрацьборстве, варта адмовіцца ад абарончай тактыкі. Дзейнічаць на апярэджанне зараз вельмі важна: гэта і магчымыя змены нацыянальнага заканадаўства, накіраваныя на прадухіленне і недапушчэнне інфармацыйнай вайны ў дачыненні да нашай краіны, і нарошчванне прысутнасці нацыянальных СМІ ў інфармацыйнай сферы для фармавання грамадскай думкі, правядзенне тлумачальнай палітыкі, прапаганды (калі заўгодна), і падрыхтоўка спецыялістаў інфармацыйна-псіхалагічнага процідзеяння, і распрацоўка адпаведных адукацыйных праграм для ўстаноў адукацыі, і многае іншае, што дасць магчымасць нам сфарміраваць канцэпцыю забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржавы і грамадства ў сучасных умовах.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».