Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

Знаёмцеся ̶ #Падабай.к@!

29.05.2020
Прагляды: 673

Цудоўная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Падабайка» для дзяцей малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.

Вы хацелі б мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок, не «глючыць»? А яшчэ ён дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас, дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі, гуляць у настольную гульню з прызам для самых уважлівых і актыўных карыстальнікаў адной з сацыяльных сетак…

Увага! Гэты ўнікальны гаджэт вы можаце атрымаць! Кніжная фея прыдумала і стварыла кнігу, у якой удалося спалучыць экран гаджэта і папяровыя старонкі! Адкладзіце свае смартфоны, сябры, і пазнаёмцеся з сімпатычным віртуальным героем у новай кнізе беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.

Жадаем прыемнага чытання!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”