Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

«Зорны шлях»: новыя пераклады Максіма Багдановіча і Максіма Танка на сербскую мову

05.11.2019
Прагляды: 368

Даяну Лазаравіч – маладую сербскую перакладчыцу – добра ведаюць як апантанага прапагандыста беларускай літаратуры. Пра гэта шмат пісалі і пішуць у беларускім друку. Яна часты госць у Мінску.

Новы творчы праект спадарыні Даяны – публікацыі перакладаў беларускай паэзіі для часопіса «Зорны шлях». Вось і ў № 18 у 2019 годзе надрукаваны яе пераклады паэзіі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Падборцы М.Танка папярэднічае невялікі біяграфічны артыкул Кірыла Ладуцькі. Будзем спадзявацца, што ў бліжэйшы час сербскі часопіс «Зорны шлях» надрукуе і творы іншых беларускіх паэтаў у перакладзе Даяны Лазаравіч. Яе шчырая ўвага да беларускай паэзіі ўражвае і, несумненна, патрабуе вартай адзнакі ў самой Беларусі. З перакладчыцкай працай Даяны Лазаравіч ўмацоўваецца мост дружбы як паміж беларускай і сербскай нацыянальнымі літаратурамі, так і паміж беларускай і сербскай культурамі, паміж нашымі дзяржавамі. 

У спадарыні Даяны ёсць сяброўская падтрымка ў асяроддзі беларускіх літаратараў. Найперш вартыя кансультацыі маладой перакладчыцы выдае яе руплівы памагаты ў засваенні беларускай літаратуры доктар філалагічных навук, прафесар Іван Аляксеевіч Чарота, які і сам неймаверна шмат зрабіў для развіцця беларуска-сербскіх літаратурных сувязяў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.