Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

"Звязда" — да чытача з любоўю!

14.11.2019
Прагляды: 878

Маленькія чытачы Нясвіжа пазнаёміліся з новай кнігай ад Выдавецкага дома "Звязда".

12 лістапада ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася прэзентацыя кнігі вершаў для дзяцей Святланы Быкавай “Солнечный зайчик». Выданне пабачыла свет у гэтым годзе ў Выдавецкім доме "Звязда”.

На сустрэчу з новай кнігай і яе аўтарам прыйшлі вучні трэціх класаў Нясвіжскай сярэдняй школы № 4.

Святлана Быкава, чытаючы вершы з новай кнігі, пазнаёміла прысутных з яе галоўнымі героямі, а дзеці парадавалі аўтара і прысутных дарослых сваёй уважлівасцю, зацікаўленасцю і ініцыятыўнасцю. Таму за актыўнасць амаль усе маленькія слухачы атрымалі ад госці невялічкія прызы: закладкі і каляндарыкі з малюнкамі герояў кнігі, якія таксама надрукавала выдавецтва "Звязда”.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Анатольеўна прапанавала юным удзельнікам разгадаць шэраг загадак на роднай беларускай мове. Праз іх дзеці пазнаёміліся з новымі словамі: “дзьмухавец”, “рыдлёўка”, “конікі”, “вавёрка”, “праменьчык” і іншымі

На заканчэнне сустрэчы Святлана Быкава падарыла бібліятэцы кнігу “Солнечный зайчик”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».