Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

«Звязда» — дзецям!

23.10.2019
Прагляды: 407

Выдавецкі дом «Звязда» працягвае серыю сустрэч з беларускімі пісьменнікамі. Гэтым разам у філіяле дзіцячай бібліятэкі № 3 города Мінска прэзентацыю сваёй кнігі правяла казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, якая прыйшла да юных чытачоў разам з Вухуцікам – галоўным героем сваёй новай кнігі-перакруткі «Вухуцік. Васільвася».

Вельмі зацікавіліся хлопчыкі і дзяўчынкі ўнікальнай магчымасцю тэлепартацыі праз Міжпрасторавы партал, які казачніца… прынесла з сабой! Шчырае захапленне выклікала прапанова націснуць на кнопку і перанесціся ў паралельную галактыку, здзейсніць касмічную вандроўку, пазнаёміцца з іншапланетнымі істотамі.

Інтэрактыўная прэзентацыя кнігі дала магчымасць дзецям паглыбіцца ў сюжэт і адчуць сябе побач з героямі ў час іх неверагодных прыгодаў. Зацікаўленыя чытачы з вялікім задавальненнем набылі кнігі пра свайго новага сябра Вухуціка і атрымалі ад пісьменніцы пажаданні і аўтограф.

Хадасевич 2.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».