Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

“Звязда” — дзецям!

16.11.2019
Прагляды: 474

Выдавецкі дом “Звязда” працягвае серыю сустрэч з беларускімі пісьменнікамі. Гэтым разам у дзіцячай бібліятэцы № 16 прэзентацыю сваёй кнігі правяла казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, якая прыйшла да юных чытачоў разам з Вухуцікам – галоўным героем сваёй новай кнігі-перакруткі “Вухуцік. Васільвася”.

Вельмі зацікавіліся хлопчыкі і дзяўчынкі ўнікальнай магчымасцю тэлепартацыі праз Міжпрасторавы партал, які пісьменніца прынесла з сабой! Шчырае захапленне выклікала прапанова націснуць на кнопку і перанесціся ў паралельную галактыку, здзейсніць касмічную вандроўку, пазнаёміцца з іншапланетнымі істотамі.

Хадасевич 2.jpg

Інтэрактыўная прэзентацыя кнігі дазволіла дзецям паглыбіцца ў сюжэт і адчуць сябе побач з героямі ў час іх неверагодных прыгодаў. Юныя чытачы з вялікім задавальненнем набывалі кнігі пра свайго новага сябра Вухуціка з афтографам пісьменніцы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”