Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

«Звяздоўцы» — сярод найлепшых журналістаў

14.07.2021
Прагляды: 913

Кітайскі камітэт ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцю» пры газеце «Жэньмінь жыбаа» правялі маштабны сеткавы семінар «СМІ Кітая і дзяржаў - членаў ШАС».

Сярод тэм падчас камунікацый былі развіццё і перпектывы медыясферы, практычная дзейнасць новых СМІ, тэндэнцыі ў эпоху кароткаметражнага відэа, спосабы манетызацыі кантэнту, даследаванні і іх эфектыўнае прымяненне. У абмеркаванні ўзялі ўдзел шматлікія эксперты. Таксама ў «воблачнай форме» ўсе з задавальненнем здзейснілі падарожжа ў Сіньцзян.

Да семінара падключылася больш чым 60 спрацоўнікаў СМІ з 18 краін. Па яго выніках журы вызначыла топ-5 найлепшых журналістаў. Сярод іх — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Мікалай Літвінаў. Віншуем калегу!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецкага дома «Звязда».