Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

100slow. Наталля Бахановіч

20.03.2020
Просмотры: 1119

Я прыйшла ў «Маладосць» не зусім маладою. За плячыма быў літаратуразнаўчы досвед. Прыйшла з тэкстам, які некалькі гадоў адлежваўся, чакаў свайго часу, — пра сябе, убачаную праз прызму радаводу. Адбылася радыкальная змена аб’ектыва: раней ён быў скіраваны на літаратурныя творы, цяпер — на мяне. Гэта вымагала смеласці, таму што азначала «распрануцца» — быць шчырай, адкрытай. І я рызыкнула. 

Наступным крокам да «Маладосці» стаў удзел у конкурсе — «РэANIMAцыі». Працаваць у мастацкім жанры найперш азначае пісаць пра сябе. Расхінуцца перад светам боязна: уразлівасць так спакушае і правакуе іншага. Але, калі абодвум удасца вытрымаць яе, можа нарадзіцца нешта сапраўды каштоўнае. 

Што з усяго гэтага выйдзе? Паглядзім. 

Наталля Бахановіч

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».