Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

90-гадовы юбілей адзначае газета “Узвышша”

15.01.2019
Просмотры: 2381

Адно са старэйшых у Беларусі друкаваных выданняў – Дзяржынская раённая газета “Узвышша”  – 15 студзеня 2019 года адзначае юбілейную дату з дня заснавання. Менавіта ў гэты дзень 90 гадоў таму выйшаў яе першы нумар. За гэты час газета неаднаразова мяняла сваю назву, тым самым засведчываючы, што яна не стаяла ў баку ад тых падзей, якія складалі сутнасць яе зместу.

Дзякуючы прафесійнай працы рэдакцыйнага калектыву, газета ўсебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё раёна, дапамагае органам мясцовай улады ў вырашэнні надзённых праблем людзей. Журналісты паспяхова выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі пры падрыхтоўцы матэрыялаў, імкнуцца рабіць выданне змястоўным і цікавым. 

З нагоды 90-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

"Упэўнены, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя і надалей будуць спрыяць захаванню аўтарытэту выдання, яго трывалай сувязі з чытачамі", -  гаворыцца ў віншаванні.