Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Абавязковы для прачытання

22.09.2020
Просмотры: 818

18 верасня на філфаку Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча студэнтаў з супрацоўнікамі часопіса “Маладосць” Міколам Адамам і штотыднёвіка “ЛіМ” Янкам Лайковым.

Я. Лайкоў, І. Штэйнер, М. Адам

Я.Лайкоў, І.Штэйнер, М.Адам

Імпрэза пад куратарствам загадчыка кафедры беларускай літаратуры прафесара і пісьменніка Івана Штэйнера прайшла лёгка, нязмушана і карысна для абодвух бакоў у добразычлівай прыязнай атмасферы. Галоўным чынам прэзентаваўся № 8 часопіса “Маладосць” з перакладамі сучасных украінскіх пісьменнікаў, але студэнты з цікавасцю слухалі расповеды пра гісторыю самога часопіса і штотыднёвіка “ЛіМ”, вершы Міколы Адама і Янкі Лайкова, задавалі пытанні гасцям. У прыватнасці, пра стан сённяшняй беларускай літаратуры, яе жанравыя асаблівасці. У працэсе сустрэчы спадар І.Штэйнер агучыў меркаванне пра тое, што № 8 часопіса “Маладосць”, напэўна, стане абавязковым для прачытання і вывучэння сучаснай украінскай паэзіі і прозы для студэнтаў факультэта.

 Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».