Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на анлайн-прэзентацыю кнігі ваенных дзённікаў

30.06.2020
Просмотры: 1003

11jpg.jpg

«Мы жылі ў буднях барацьбы…» – новая кніга выдавецтва «Мастацкая літаратура». Яе падрыхтавалі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Укладальнік – вядомы ў краіне арганізатар архіўнай справы Ганна Запартыка. 

У зборнік увайшлі дзённікі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны вялі Вісарыён Гарбук, Антон Алешка, Мікола Лобан, Пётр Валкадаеў. У кожнага з пісьменнікаў – свой франтавы, ваенны лёс. І ўсё ж старонкі ўсіх запісаў успрымаюцца аднолькава важка, грунтоўна. Усе старонкі, пра што б ні пісалі іх аўтары, падаюцца выразнымі, надзвычай сур’ёзнымі дакументамі часу.  

Адрас анлайн-прэзентацыі, якая 1 ліпеня пачнецца а 15-й гадзіне ‒ https://zoom.us/j/94514750506.

ID канферэнцыі: 9451475 0506.  

«Мы жылі ў буднях барацьбы…» – выданне, якое пабачыла свет пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Варта заўважыць, што зборнік, укладзены Ганнай Запартыка, з’яўляецца выдатным узорам вяртання творчай, мемуарнай спадчыны пісьменнікаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Выданне кнігі прымеркавана да 75-годдзя Вялікай Перамогі. «Мы жылі ў буднях барацьбы…» – яшчэ і добры напамін пра вартасці вяртання дакументальных, мастацкіх матэрыялаў, якія захоўваюцца ў сховішчах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта Созвучие